Павел Латушка на пачатку сцвярджае, што дыпламаты на працягу 26 гадоў рабілі выгляд, што вераць у эвалюцыйныя змены ў Беларусі, бо «Мы гулялі за дэмакратыю», кажа Латушка (@latushka):
- Але сёння мы павінны прызнаць: мы памыліліся, эвалюцыі не будзе, наступіў жудасны рэгрэс. Веры нам больш таксама не будзе, бо веры чалавеку з аўтаматам ніхто не зможа даць. Гульня за дэмакратыю скончылася! Што будзе з дыпламатыяй? Першае: вы далей павінны будзеце ўзмацніць, кінуць усе свае сілы на ганебную для вас хлусню. Але хлусня ўжо не дапаможа – яна на відавоку, бо хлусіць вы будзеце не за краіну, а за чалавека з аўтаматам.
Павел Латушка нагадвае, што ўсім беларускім дыпламатам, якія застануцца на службе, прыйдзецца апраўдваць перад светам усе здзекі і злачынствы, учыненыя ўладамі Беларусі супраць свайго народу.
Латушка заклікаў калег-дыпламатаў браць прыклад з кіраўнікоў беларускіх дыппрадстаўніцтваў у Славакіі і Іспаніі, якія першымі падалі ў адстаўку.
Увесь зварот Латушкі да дыпламатаў скухайце ў далучаным гукавым файле
яс