Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рэдактара «Нашай Нівы» прызналі вінаватым ва ўдзеле ў несакцыянаванай акцыі і пакаралі штрафам

28.09.2020 15:07
Яго пакаралі штрафам у памеры 15 базавых велічынь (405 рублёў).
Rubel białoruski
Rubel białoruski Shutterstock.com

У Мінску прайшоў суд над галоўным рэдактарам «Нашай Нівы» Ягорам Марціновічам. У 12:15 разгляд справы быў скончаны, у 13 гадзін быў агучаны прысуд, паведамляе Радыё «Свабода».

Суд Завадскога раёна Мінска прызнаў Ягора Марціновіча вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным шэсці на праспекце Пушкіна 11 верасня. Яго пакаралі штрафам у памеры 15 базавых велічынь (405 рублёў).

Паводле пратаколу, Марціновіч нібыта ўдзельнічаў у шэсці 11 жніўня з 2.45 да 3.05 і выкрыкваў лозунгі «Жыве Беларусь», «Патрабуем перамен». Марціновіч жа кажа, што ў акцыях ня ўдзельнічаў, а прысутнічаў на вуліцы ў якасці журналіста.

вс