Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ціханоўская заявіла, што падтрымлівае персанальныя санкцыі супраць прыхільнікаў Лукашэнкі

28.09.2020 17:31
« (...) Я выступаю за кропкавыя індывідуальныя санкцыі супраць канкрэтных асобаў і прадпрыемстваў, якія падтрымліваюць ці фінансуюць рэжым Лукашэнкі».
Swiatłana Cichanouska
Swiatłana CichanouskaPAP/CTK Photo/Petr Kupec

Святлана Ціханоўская выступае супраць агульных і галіновых эканамічных санкцыяў, але падтрымлівае кропкавыя персанальныя санкцыі супраць прадпрыемстваў і людзей, якія падтрымліваюць ці фінансуюць рэжым Лукашэнкі. Пра гэта напісаў тэлеграм-канал Ціханоўскай «Пул первой», які цытуе Радыё «Свабода».

«Я не прапаную ўводзіць агульныя, галіновыя эканамічныя санкцыі. Я непакоюся, што могуць пацярпець прыватныя кампаніі і невінаватыя людзі. Таму я выступаю за кропкавыя індывідуальныя санкцыі супраць канкрэтных асобаў і прадпрыемстваў, якія падтрымліваюць ці фінансуюць рэжым Лукашэнкі», – перадае словы Святланы Ціханоўскай канал «Пул первой».

вс