Святлана Ціханоўская выступае супраць агульных і галіновых эканамічных санкцыяў, але падтрымлівае кропкавыя персанальныя санкцыі супраць прадпрыемстваў і людзей, якія падтрымліваюць ці фінансуюць рэжым Лукашэнкі. Пра гэта напісаў тэлеграм-канал Ціханоўскай «Пул первой», які цытуе Радыё «Свабода».
«Я не прапаную ўводзіць агульныя, галіновыя эканамічныя санкцыі. Я непакоюся, што могуць пацярпець прыватныя кампаніі і невінаватыя людзі. Таму я выступаю за кропкавыя індывідуальныя санкцыі супраць канкрэтных асобаў і прадпрыемстваў, якія падтрымліваюць ці фінансуюць рэжым Лукашэнкі», – перадае словы Святланы Ціханоўскай канал «Пул первой».
вс