Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлана Алексіевіч сёння пакінула Беларусь

28.09.2020 18:16
Пасля вырашэння ўсіх пытанняў Святлана Алексіевіч плануе вярнуцца на радзіму.
      .  2020
Святлана Алексіевіч у сябе дома ў Мінску. Верасень 2020 года PAP/EPA/STRINGER

Нобелеўская лаўрэатка і член прэзідыума Каардынацыйнага савета Святлана Алексіевіч сёння раніцай паляцела ў Германію. Яе ад'езд ніяк не звязаны з крымінальнай справай супраць Каардынацыйнага савета, патлумачыла памочніца пісьменніцы Таццяна Цюрына. Паводле яе слоў, пісьменніца выехала па асабістых і літаратурных справах. У прыватнасці, у Швецыі ў яе запланаваная кніжная ярмарка, а ў Італіі ўручаць узнагароду. Пасля вырашэння ўсіх пытанняў Святлана Алексіевіч плануе вярнуцца на радзіму.

вс