Лідар беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская наведае Берлін 5-6 кастрычніка, – паведаміла ў аўторак прэс-сакратар Ганна Красуліна. У рамках візіту разглядаецца сустрэча з канцлерам Германіі Ангелай Меркель.
Як паведамляе агенцтва Reuters, планы сустрэчы з кіраўніком урада Германіі пакуль не пацверджаны.
У аўторак Ціханоўская сустрэлася ў Вільні з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам, які ў размове паабяцаў падтрымаць яе ў перамовах з беларускімі ўладамі. Раней прэзідэнт Францыі заявіў, што Аляксандр Лукашэнка не з'яўляецца законным прэзідэнтам Беларусі.
ав