Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Магчымая сустрэча Святланы Ціханоўскай з Ангелай Мэркель

29.09.2020 13:58
У аўторак Ціханоўская сустрэлася ў Вільні з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам.
.
.Святлана Ціханоўская

Лідар беларускай апазіцыі Святлана Ціханоўская наведае Берлін 5-6 кастрычніка, – паведаміла ў аўторак прэс-сакратар Ганна Красуліна. У рамках візіту разглядаецца сустрэча з канцлерам Германіі Ангелай Меркель.

Як паведамляе агенцтва Reuters, планы сустрэчы з кіраўніком урада Германіі пакуль не пацверджаны.

У аўторак Ціханоўская сустрэлася ў Вільні з прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам, які ў размове паабяцаў падтрымаць яе ў перамовах з беларускімі ўладамі. Раней прэзідэнт Францыі заявіў, што Аляксандр Лукашэнка не з'яўляецца законным прэзідэнтам Беларусі.

ав