Кіраўніцтва шэрагу беларускіх ВНУ выпусціла загад пра забарону незаконных масавых мерапрыемстваў на тэрыторыі вучэльняў.
Таксама студэнтам забараняюць карыстацца сцягамі і плакатамі, абяцаюць загрузіць іх па максімуму вучобай.
Найбольш актыўных студэнтаў пачалі адлічаць. Задзіночанне беларускіх студэнтаў паведаміла пра першае палітычнае адлічэнне пасля выбараў.
Ідзецца пра студэнта БарДУ Глеба Лук’янцова, якога адлічылі 17 верасня пасля затрымання ў холе ўніверсітэту за спявання песняў у знак салідарнасці з затрыманымі студэнтамі.
Нягледзячы на ціск, студэнцкія пратэсты не сціхаюць. У аўторак навучэнцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту інфарматыкі ды радыёэлектронікі зладзілі пратэставую акцыю на прыступках ВНУ.
юл