Пад канадскія ды ангельскія санкцыі трапілі асабіста Аляксандр з сынам Віктарам, ды яго памагатыя: прэм’ер Сяргеенка і яшчэ пяць высокапастаўленых чыноўнікаў.
У сваю чаргу беларускія ўлады заявілі, што ўнеслі ва ўласныя санкцыйныя спісы прыкладна па 100 чыноўнікаў з Літвы, Латвіі і Эстоніі. Цяпер ім забаронены ўезд на тэрыторыю Беларусі.
Гэтая сапраўдная санкцыйная "вайна"і яна надоўга, перакананы палітолаг Ігар Губарэвіч.
- Санкцыі найперш шкодзяць Беларусі, іміджу краіны. Пры гэтым заходнія санкцыі балюча адчуюць чыноўнікі супраць якіх яны ўводзяцца. Наўрад ці яны паўплываюць на змену ўнутранай ды знешняй палітыкі, але балюча ўдараць па чыноўнікам. Затое санкцыі Мінска ў адказ слабыя.
Увесці санкцыі абяцае Еўразвяз ды ЗША.
юл