Біскуп Юрый Касабуцкі абверг інфармацыю пра выкарыстанне Касцёла ў Беларусі ў палітычных мэтах 29 верасня Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і адказны за СМІ ў беларускім каталіцкім епіскапаце біскуп Юрый Касабуцкі абверг звесткі пра тое, што Касцёл у Беларусі нібы выкарыстоўваецца знешнімі сіламі ў палітычных мэтах.
У гаміліі, прамоўленай у мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі падчас урачыстай святой Імшы з нагоды свята Арханёла Міхала, Апекуна Касцёла ў Беларусі, іерарх пракаментаваў звесткі пра знешняе ўмяшальніцтва ў жыццё каталіцкіх супольнасцяў у Беларусі.
«У некаторых СМІ была апублікавана інфармацыя, якую падаў кіраўнік службы знешняй разведкі Расіі Сяргей Нарышкін. Гэта – фэйк, гэта – лухта. Ён казаў пра нейкія правакацыі, пра тое, што Злучаныя Штаты Амерыкі, ЦРУ і іншыя арганізацыі спрабуюць выкарыстаць Каталіцкі Касцёл для падрыву дзяржаўнага ладу ў нашай краіне.
Гэта – лухта поўная, фэйкавая інфармацыя, хлусня, якая не мае нічога супольнага з праўдай. <…> Гэта інфармацыя, да якой варта адносіцца з доляй іроніі»,
– сказаў біскуп Касабуцкі.
ав/catholic.by