Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі прайшлі студэнцкія акцыі салідарнасці з затрыманымі студэнтамі

30.09.2020 20:27
«Калі б’юць і затрымліваюць студэнтаў – ніхто не павінен стаяць у баку!», – гаварылі навучэнцы ВНУ.
  ,        ,
Беларускія міліцыянты назіраюць, як студэнты пратэстуюць каля ўваходу ў свой універсітэт, каб выказаць сваю салідарнасць з раней затрыманымі студэнтамі ў Мінску PAP/EPA/STR

Сёння амаль ва ўсіх ВНУ Беларусі прайшлі студэнцкія акцыі салідарнасці з затрыманымі студэнтамі. Ініцыятыва «Чэсныя людзі» анансавала акцыю салідарнасці пасля ўчорашняга прысуду да 23 сутак арышту студэнту ўніверсітэту інфарматыкі і радыёэлектронікі Дзмітрыю Мазуру. Дзясяткі іншых студэнтаў судзілі і арыштоўвалі ў першым месцы вучобы.

Сотні студэнтаў выйшлі на сядзячую дэманстрацыю салідарнасці з усімі затрыманымі студэнтамі. «Калі б’юць і затрымліваюць студэнтаў – ніхто не павінен стаяць у баку!», – гаварылі навучэнцы ВНУ.
У многіх выпадках кіраўніцтва навучальных установаў і міліцыя спрабавалі перашкодзіць студэнтам.

Першы прарэктар БНТУ Георгій Вяршына і прарэктар па вучэбнай працы Юры Нікалайчык пагражалі студэнтам пракуратурай і выклікам АМАПу:

-У вас дзве хвіліны. Тут кіраўнік я, а не вы. Прыходзьце, калі ласка, да мяне ў кабінет, я з вамі разбяруся. Пакіньце ганак, калі ласка. Я не дазваляў вам запіс, адключыце тэлефон, вы хочаце, каб прыйшла пракуратура?

Міліцыя прыехала і пад Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт Янкі Купалы. Студэнты разышліся, але паявілася інфармацыя, што траіх чалавек усё роўна затрымалі.

Студэнцкія акцыі былі выключна мірнымі. Навучэнцы сядзелі на прыступках будынкаў ВНУ, размаўлялі, пелі песні, хлопалі ў далоні.

ав