Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Гродзенскіх валанцёраў выгналі з памяшкання, дзе яны шылі ахоўныя маскі і касцюмы

01.10.2020 10:49
Іх абвінавацілі ў тым, што яны шыюць бел-чырвона-белыя сцягі.
.
.nastya_gepp/pixabay.com/pl

Адзіная ў Беларусі пляцоўка створаная Гродзенскім дзіцячым госпісам, дзе інваліды і валанцёры збіраліся ў вольны час і бясплатна шылі ахоўныя касцюмы для медыкаў, засталася без памяшкання.

Майстэрня знаходзілася ў памяшканнях камбіната школьнага харчавання, якія пуставалі тры гады.

Людзі збіралі шчыткі для медыкаў, пачалі шыць медыцынскія маскі і ахоўныя касцюмы са спанбонда.

Але раптам кіраўніцтва камбіната пачало чыніць праблемы: адключылі святло, змянілі замкі ў дзвярах.

Кіраўнічка дзіцячага госпісу Вольга Вялічка распавяла, што ім прыпісалі тое, што нібыта валанцёры шыюць у памяшканнях бел-чырвона-белыя сцягі. Вялічка абураецца і кажа, што такія паводзіны адміністрацыі жахлівыя:

-Тыя людзі, якія прыходзяць дапамагаць дзецям і паліатыўным людзям, не зрабілі нічога дрэннага ў гэтым жыцці, каб сёння прыйсці і пабачыць зменены замок у памяшканні.

Асабліва Вольгу Вялічку расхвалявала тое, што распадаецца адзіны такі праект у Беларусі, калі грамадская ініцыятыва знайшла супольнае разуменне з уладамі ў барацьбе з каранавірусам.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ