З сённяшняга дня найбуйнейшы незалежны сайт Беларусі Tut.by на 3 месяцы пазбаўлены статусу сродка масавай інфармацыі. Рашэнне па гэтай справе прыняло беларускае Міністэрства інфармацыі. Раней Tut.by атрымаў 4 папярэджанні пасля сваіх публікацый.
Галоўны рэдактар парталу Марына Золатава паведаміла Польскаму радыё, што пазбаўленне статусу СМІ не азначае, што партал закрыты. Аднак ён абмяжоўвае працу сваіх журналістаў, напрыклад, на дэманстрацыях:
- Гэта азначае, што падчас пратэстаў нашых журналістаў могуць затрымліваць, судзіць і арыштоўваць. Гэта вельмі высокая рызыка і небяспека.
Марына Золатава мяркуе, што мэта пазбаўлення парталу статусу СМІ - не даць журналістам паведамляць пра акцыі пратэсту:
- Спецслужбы і ўлады вельмі раздражняе той факт, што ёсць шмат фота і відэазапісаў людзей, якіх жорстка затрымліваюць на акцыях пратэсту. Таму яны вырашылі абмежаваць доступ журналістаў.
Партал Tut.by лічыцца адным з самых надзейных. На яго заходзяць больш за дзве траціны беларусаў, якія маюць камп'ютары.
аз