Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Партыя БНФ не збіраецца прымаць удзелу ў абмеркаваннях зменаў у Канстытуцыю

16.10.2020 19:03
Рыгор Кастусёў лічыць, што перш чым пачаць абмяркоўваць змены ў Канстытуцыі неабходна вызваліць палітвязняў і запрапанаваць дыялог з грамадствам.
Аўдыё
  • Старшыня партыі Рыгор Кастусёў сказаў, што яго арганізацыя не збіраецца прымаць удзелу ў абмеркаванні хоць бы таму, што не выконваюцца актуальныя палажэнні Канстытуцыі
    . 4  2020
Нацыянальная сімволіка на вуліцах Мінск. 4 кастрычніка 2020 годаPAP/EPA/STRINGER

Беларускія грамадскія і палітычныя арганізацыі атрымліваюць шэраг запрашэнняў да ўдзелу ў абмеркаванні магчымай канстытуцыйнай рэформы і ўдасканалення розных галінаў заканадаўства.

Ініцыятарамі гэтых запрашэнняў выступаюць органы ўлады, універсітэты і дзяржаўныя арганізацыі. Заклік накіроўваць прапановы па зменах у Канстытуцыю агучаны таксама Палатай прадстаўнікоў. Сярод іншых запрашэнне атрымала Партыя БНФ, паведаміла яе прэс-служба

Старшыня партыі Рыгор Кастусёў сказаў, што яго арганізацыя не збіраецца прымаць удзелу ў абмеркаванні хоць бы таму, што не выконваюцца актуальныя палажэнні Канстытуцыі.

слухайце аўдыёфайл

Рыгор Кастусёў лічыць, што перш чым пачаць абмяркоўваць змены ў Канстытуцыі неабходна вызваліць палітвязняў і запрапанаваць дыялог з грамадствам.

вс