Беларускія грамадскія і палітычныя арганізацыі атрымліваюць шэраг запрашэнняў да ўдзелу ў абмеркаванні магчымай канстытуцыйнай рэформы і ўдасканалення розных галінаў заканадаўства.
Ініцыятарамі гэтых запрашэнняў выступаюць органы ўлады, універсітэты і дзяржаўныя арганізацыі. Заклік накіроўваць прапановы па зменах у Канстытуцыю агучаны таксама Палатай прадстаўнікоў. Сярод іншых запрашэнне атрымала Партыя БНФ, паведаміла яе прэс-служба
Старшыня партыі Рыгор Кастусёў сказаў, што яго арганізацыя не збіраецца прымаць удзелу ў абмеркаванні хоць бы таму, што не выконваюцца актуальныя палажэнні Канстытуцыі.
слухайце аўдыёфайл
Рыгор Кастусёў лічыць, што перш чым пачаць абмяркоўваць змены ў Канстытуцыі неабходна вызваліць палітвязняў і запрапанаваць дыялог з грамадствам.
вс