У Мінску затрымалі студэнтаў. Яны мелі намер арганізаваць свой пратэст паралельна з традыцыйным суботнім шэсцем жанчын. Нагадваем, сёння 70-ы дзён, як беларусы ладзяць дэманстрацыі з патрабаваннем адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі.
Беларускія жанчын пачалі шэсце апоўдні з ваколіц гандлёвага цэнтра Dana Mall, размешчанага ва ўсходняй частцы горада. У сваю чаргу, студэнты пачалі збірацца каля плошчы Перамогі, бліжэй да цэнтра горада, дзе знаходзіцца Лінгвістычны ўніверсітэт.
АМАП пачаў разганяць удзельнікаў дэманстрацыі каля Палаца мастацтваў. Былі затрыманыя больш за 10 студэнтаў і чатыры журналісты незалежных СМІ. Потым міліцыянты працягвалі затрыманні на суседняй стаянцы, выцягваючы людзей проста з машын.
Жанчыны рушылі праспектам Незалежнасці ў кірунку цэнтру. На марш яны прыйшлі з кветкамі – сімвалем мірнага характару пратэстаў і гістарычнымі сцягамі. Удзельніцы шэсця прайшлі каля 5 кіламэтраў і на плошчы Якуба Коласа разышліся. Затрыманняў падчас самой акцыі гэтым разам не было. Шмат кіроўцаў, якія праязджалі міма, сігналілі на знак салідарнасці з дэманстрантамі.
уп/аз