Беларуская Служба

У Мінску прайшоў «Дэмарш жанчын», а «Марш Маладосці» разагналі

17.10.2020 17:40
Сілавікі пад'ехалі да пратэстоўцаў на бусіказх і пачалі затрымліваць удзельнікаў «Маршу маладосці».
Ілюстрацыя PAP/ ITAR-TASS/Natalia Fedosenko

Сёння ў суботу, 17 кастрычніка ў Мінску праходзіла адразу некалькі акцыяў пратэсту супраць сваволля сілавікоў і фальсіфікацыі вынікаў выбараў.

Калона з больш чым ста жанчын прайшлася маршам па праспекце Незалежнасці. Акцыя жанчын прайшла без затрыманняў.

Крыху раней у беларускай сталіцы з-пад сценаў Лінгвістычнага ўніверсітэту вырушыў «Марш маладосці» у якім удзельнічалі студэнты розных мінскіх ВНУ.

Сілавікі пад'ехалі да пратэстоўцаў на мікрааўтобусах і пачалі затрымліваць удзельнікаў «Маршу маладосці». Паводле дадзеных праваабаронцаў затрыманы прыкладна 40 маладзёнаў.

Таксама невядомыя ў чорным і балаклавах затрымалі чацвёра журналістаў, якія асвятлялі гэтую акцыю пратэсту.

эж