Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У беларускіх школах праводзяць сустрэчы з сілавікамі, супрацоўнікамі калоній і зняволенымі

27.09.2026 16:17
 Апошнім часам беларускія школы ўсё больш супрацоўнічаюць з сілавымі структурамі: для вучняў таксама ладзяць экскурсіі ў пенітэнцыярныя ўстановы і вайсковыя зборы.
 ().
Школа (ілюстрацыя).фота: Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё

У верасні ў беларускіх школах прайшла серыя прафарыентацыйных і «прафілактычных» сустрэч з сілавікамі, супрацоўнікамі турмаў і калоній, а таксама зняволенымі. Школьнікам расказвалі пра працу ў пенітэнцыярнай сістэме і наступствы правапарушэнняў. Пра гэта паведамляе MAYDAY.TEAM.

Напрыклад, у Гродне супрацоўнікі турмы № 1 правялі прафарыентацыю для адзінаццацікласнікаў, распавёўшы пра спецыяльнасці і кар’ерныя магчымасці. У Ваўкавыску школьнікі сустрэліся з прадстаўнікамі калоніі, а пазней — з асуджанымі паводле наркатычных артыкулаў, якія расказалі пра свае гісторыі.

У Налібаках арганізавалі відэасувязь са зняволенымі Бабруйскай калоніі № 2. Падобныя сустрэчы прайшлі і ў іншых рэгіёнах.

Адметна, што ў згаданых турмах і калоніях утрымліваюцца палітвязні. Апошнім часам беларускія школы ўсё больш супрацоўнічаюць з сілавымі структурамі: для вучняў таксама ладзяць экскурсіі ў пенітэнцыярныя ўстановы і вайсковыя зборы.

эж