Працаўнікі Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі асуджалі гвалт над мірным насельніцтвам і патрабавалі адстаўкі Лукашэнкі.
У адказе намесніка начальніка Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі Сяргея Лядэнкi адзначаецца, што разгляд пытанняў, якія названы ў звароце чыгуначнікаў, выходзяць за рамкі кампетэнцыі прадпрыемства.
Таксама сказана, што супрацоўнікі праваахоўных органаў інфармавалі кіраўніцтва Віцебскага аддзялення, што яны гарантуюць забеспячэнне свабоды і годнасці асобы ўсім жыхарам гораду Віцебску. У публікацыі звароту чыгуначнікаў на афіцыйным сайце было адмоўлена, бо, на думку Сяргея Лядэнкi гэта раз'ядноўвае калектыў па палітычных матывах, а чыгуначны транспарт – па-за палітыкай.
Гэта сцвярджэнне не перашкаджае кіраўніцтву чыгуначных прадпрыемстваў ціснуць на працаўнікоў, пагражаць звальненнем ці непадаўжэннем кантракта, а таксама пераводзяць супрацоўнікаў на нізкааплатную працу. Напомнім, што ў звароце, які падпісалі больш за пяцьсот чалавек, віцебскія чыгуначнікі патрабавалі адстаўкі Лукашэнкі, прызнання выбараў несапраўднымі, правядзення новых сумленных выбараў, спынення гвалту ў дачыненні да мірнага насельніцтва і вызвалення палітычных зняволеных.
Святаслаў Бруйко