Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Гэта сігнал трывогі — эканамісты пра паніжэнне рэйтынгу польскай эканомікі

22.09.2026 11:00
Адно з найбуйнейшых рэйтынгавых агенцтваў панізіла рэйтынг крэдытаздольнасці Польшчы.
Аўдыё
  • Aгенцтва «Moodyʼs» панізіла рэйтынг для польскай эканомікі
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Імклівы рост запазычанасці — гэта галоўная прычына паніжэння рэйтынгу Польшчы агенцтвам «Moody's», лічыць эксперт «Business Centre Club». Паводле эканаміста Паўла Вайцяхоўскага (Paweł Wojciechowski), хоць запазычанасць Польшчы ў цэлым адносна невялікая, але трывогу выклікаюць тэмпы ейнага росту.

 Той факт, што доўг адносна невялікі  гэта станоўчы фактар, але рэйтынгавыя агенцтвы таксама глядзяць на хуткасць росту запазычанасці, а доўг Польшчы расце хуткімі тэмпамі, як калісьці ў Румыніі  на 5 працэнтных пунктаў у год. Гэта ўжо трывожныя лічбы, бо пры адсутнасці рэакцыі, выдаткі на абслугоўванне дзяржаўнага доўгу будуць рэзка павялічвацца. Гэта абмяжуе сродкі ў бюджэце, якія можна было б прызначыць на іншыя мэты, напрыклад, фінансаванне дзяржаўных паслуг або новыя інвестыцыі,  кажа Павел Вайцяхоўскі.

Паніжэнне крэдытаздольнасці Польшчы  гэта сігнал, які павінен непакоіць. Наступным крокам можа быць скарачэнне выдаткаў і павышэнне падаткаў, папярэджвае галоўны эканаміст «Федэрацыі польскіх прадпрымальнікаў».

Лукаш Казлоўскі (Łukasz Kozłowski) тлумачыць, што ў выніку Польшча будзе плаціць больш высокія працэнтныя стаўкі пры пазыках у міжнародных інвестараў. Гэта абмяжуе магчымасць іншых выдаткаў.

 Гэта можа азначаць неабходнасць скарачэння бюджэту, то бок скарачэння выдаткаў на розныя дзяржаўныя паслугі, або, напрыклад, скарачэння сацыяльных выплат або пошуку іншых крыніц даходу для пакрыцця большых выдаткаў на абслугоўванне дзяржаўнага доўгу. Гаворка ідзе, напрыклад, пра павелічэнне падатковай нагрузкі,  лічыць Лукаш Казлоўскі.

Эксперт дадаў, што наступствы ігнаравэння такіх трывожных сігналаў могуць адчуць многія палякі.

Нагадаем, у пятніцу (18 верасня) адно з найбуйнейшых рэйтынгавых агенцтваў «Moodyʼs» панізіла рэйтынг для польскай эканомікі да ўзроўню «A3». Адначасова агенцтва павысіла прагноз рэйтынгу з негатыўнага да стабільнага.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі