Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

900 беларусаў ужо падпісалі Адкрыты ліст спартсменаў

18.10.2020 14:30
«Мы гуляем галоўны матч жыцця: учора, сёння, заўтра».
.
.BSSF/Belarusian Sport Solidarity Foundation

«Яшчэ 100 подпісаў – і ў нас будзе 1000! 1000 чалавек супраць рэжыму і гвалту. 1000 галасоў. Мы не сумняваемся, што гэта здарыцца хутка – і вось чаму.⠀

Так выйшла, што гэтым бязлітасным летам беларусы пазнаёміліся адзін з адным – на маршах, у ізалятараў, у дварах. Адны выйшлі на вуліцы, выявілі там іншых, разглядзелі ў іх сябе і каштоўнасці, сталі побач. Скачок веры – калі кожны за кожнага.

А гэтай восенню беларусы сталі камандай – сапраўднай зборнай Мары. А зборная Мары не прайгравае. Зборная Мары не здаецца. Зборная Мары не дамаўляецца з сумленнем, не шукае самы лёгкі шлях, не хаваецца па кустах.

Яшчэ гэтая зборная не выкарыстоўвае забароненых прыёмаў, не адказвае гвалтам на гвалт. У кантракце ў кожнага гульца ў графе «сума» – СВАБОДА.

Прама цяпер мы не проста перапісваем будучыню – мы змяняемся самі. Зрываем з сябе тое, што за дзесяцігоддзі прырасло і наліпла: вывучанае бездапаможнасць, паралізуючы страх, цярплівасць.

Мы гуляем галоўны матч жыцця: учора, сёння, заўтра», – піша BSSF/Belarusian Sport Solidarity Foundation у Фэйсбуку.

ав