Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Павал Латушка: Толькі мірныя пратэсты вядуць беларусаў да рэалізацыі патрабаванняў

18.10.2020 16:47
Палітык адзначае, што мірныя пратэсты вельмі моцна ціснуць на рэжым. 
 , 18  2020 .
Партызанскі марш, 18 кастрычніка 2020 г. PAP/EPA/STR

Толькі мірныя пратэсты вядуць беларусаў да рэалізацыі патрабаванняў: вызваленне, адказнасць, выбары – лічыць чалец прэзідыўму Каардынацыйнага савету Павал Латушка. Улада робіць выгляд, што нічога не адбываецца, і ўсё пад яе кантролем. Хоць насамрэч пратэст дзень за днём атрымлівае перамогу над рэжымам, ламаючы яго планы. Галоўная сіла ў тым, што пратэст беларусаў выключна мірны – гаворыць Латушка:

-Рэжым быў бы рады зарадзіць усе свае аўтаматы, але супраць каго? Супраць неўзброеных грамадзян? Гэта яшчэ больш абвастрыць пратэстныя настроі і вывядзе нас на вуліцы. Нават выведзе тых, хто яшчэ ўчора не адважваўся. Кожны эпізод, калі ўлада дзейнічае з непрапарцыйнай жорсткасцю ў дачыненні да мірных пратэстоўцаў, выклікае ў грамадстве новы віток гневу і нязгоды.

Павал Латушка адзначае, што мірныя пратэсты вельмі моцна ціснуць на рэжым. У Лукашэнкі ўжо тры дэфольты: прававы, знешні і эканамічны. Таму цяпер паявіўся трывожны сігнал ад уладаў, якія пачалі заяўляць пра правакацыі, якія рыхтуюцца, і пра радыкалізацыю пратэстаў. Палітык тлумачыць, што за гэтым стаіць:

-За гэтымі словамі стаяць іх планы абвастрыць і хутка збройным чынам падавіць пратэст. Мы павінны разумець: адзінаму, каму выгадна завастраць сітуацыю, гэта сам Лукашэнка. Ён не ўмее весці барацьбу мірна і інтэлектуальна. Яму знаёмая мова жорсткасці і грубай сілы. Правакацыі, на жаль, будуць. Але будзьце асцярожнымі, уважнымі і не паддавайцеся.

Паводле Латушкі, беларусы павінны прытрымлівацца “адзінай правільнай стратэгіі”: мірныя і штодзённыя пратэсты.

ав