Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Гродна Азот» пачаў страйкаваць першым

26.10.2020 10:16
Дзённая змена так і не прыступіла да працы, а працуюць рабочыя з начной змены.
   10-
На прахадной каля 10-й Фота: "Радыё свабода"

Ужо каля сямі гадзін раніцы на прахадной прадпрыемства стаялі каля ста чалавек, якія адмаўляліся ісці на працу.

Неўзабаве прыехала два аўтазакі, вайсковыя машыны для перавозкі людзей і мікрааўтобусы з АМАПам.
Са слоў відавочцаў, затрымалі адразу некалькі чалавек, а рабочых адціснулі за прахадную на тэрыторыю прадпрыемства. Ужо пасля 8 гадзін раніцы побач з прахадной не было ні аднаго чалавека.

Тым не менш рабочыя цэха «Аміяк 3» і «Карбамід 4» адмовіліся прымаць змену і патрабавалі вярнуць затрыманых таварышаў. Рабочыя пачалі збірацца ў двары прадпрыемства, іх каля ста чалавек і яны адмаўляліся прымаць змену. Да іх прыходзіў кіраўнік прадпрыемства, галоўны інжынер і прасіў прыступіць да працы, але яны адмовіліся.

Тым часам на сайце «Гродна Азот» з’явілася інфармацыя, што прадпрыемства працуе ў штатным рэжыме. Акрамя гэтага паведамлялася, што 26 кастрычніка была спроба дэстабілізацыі абстаноўкі.

Прадпрыемства працуе, але, паводле паведамленняў у завадскім чаце, дзённая змена так і не прыступіла да працы, а працуюць рабочыя з начной змены. Падрабязнасці ў наступных эфірах.

Алесь Завіноўскі

Студэнцкія акцыі і стачкі працоўных – беларусы пачалі выконваць народны ўльтыматум

26.10.2020 10:11
«Самыя пазітыўныя навіны прыходзяць з «Гродна Азота» там канкрэтна спыненая вытворчасць».