У панядзелак у Мінску прайшоў традыцыйны марш пенсіянераў. Але сёння да яго далучыліся студэнты. Калона дэманстрантаў, у якой ішло 5-7 тыс. чалавек, прайшла ад плошчы Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа. Машыны, што ехалі насустрач, няспынна сігналілі, паведамляе «Наша Ніва».
Удзельнікі маніфестацыі неслі нацыянальныя сцягі і рознага роду плакаты, у тым ліку «ты не стар, ты Superstar».
вс