У Мінску затрыманыя 11 лекараў, якія працавалі галоўным чынам у мясцовай кардыялагічнай бальніцы (9 чалавек). Шпіталю прыйшлося адмовіцца ад аперацый.
Перад пачаткам працы 25 супрацоўнікаў дзвюх бальніц выстраіліся ў ланцуг салідарнасці на адной з галоўных вуліц гораду, каб падтрымаць патрабаванні апазіцыі. Яны датычацца спынення рэпрэсій і адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. Да ўдзельнікаў акцыі пад'ехалі некалькі мікрааўтобусаў, сілавікі пачалі ў іх зацягваць людзей, якія стаялі ў ланцугу. Частка пратэстоўцаў схавалася ў падземным пераходзе. Аднак адзінаццаць лекараў, у тым ліку некаторыя вядомыя спецыялісты, былі затрыманыя. У выніку кардыялагічная бальніца была вымушана прыпыніць факультатыўныя аперацыі і экстранныя ўмяшанні.
Лекары з'яўляюцца адной з сацыяльных груп, якія найбольш крытычна ставяцца да ўладаў. Паводле аглядальнікаў, гэта адбылося з-за жорсткасці сілавікоў, у выніку якой у шпіталі трапіла шмат жорстка збітых удзельнікаў дэманстрацый пратэсту. Прадстаўнікі службы аховы здароўя таксама абвінавачваюць урад у адсутнасці падрыхтоўкі да барацьбы з каранавірусам.
ПР/нг