Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Мінску затрыманыя дзевяць лекараў РНПЦ "Кардыялогія"

27.10.2020 10:54
Шпіталю прыйшлося адмовіцца ад аперацый.
Ілюстрацыйны здымакфота: Shutterstock/REDPIXEL.PL

У Мінску затрыманыя 11 лекараў, якія працавалі галоўным чынам у мясцовай кардыялагічнай бальніцы (9 чалавек). Шпіталю прыйшлося адмовіцца ад аперацый.

Перад пачаткам працы 25 супрацоўнікаў дзвюх бальніц выстраіліся ў ланцуг салідарнасці на адной з галоўных вуліц гораду, каб падтрымаць патрабаванні апазіцыі. Яны датычацца спынення рэпрэсій і адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. Да ўдзельнікаў акцыі пад'ехалі некалькі мікрааўтобусаў, сілавікі пачалі ў іх зацягваць людзей, якія стаялі ў ланцугу. Частка пратэстоўцаў схавалася ў падземным пераходзе. Аднак адзінаццаць лекараў, у тым ліку некаторыя вядомыя спецыялісты, былі затрыманыя. У выніку кардыялагічная бальніца была вымушана прыпыніць факультатыўныя аперацыі і экстранныя ўмяшанні.

Лекары з'яўляюцца адной з сацыяльных груп, якія найбольш крытычна ставяцца да ўладаў. Паводле аглядальнікаў, гэта адбылося з-за жорсткасці сілавікоў, у выніку якой у шпіталі трапіла шмат жорстка збітых удзельнікаў дэманстрацый пратэсту. Прадстаўнікі службы аховы здароўя таксама абвінавачваюць урад у адсутнасці падрыхтоўкі да барацьбы з каранавірусам.

ПР/нг