Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

26 кастрычніка на акцыях пратэсту затрыманы 581 чалавек

27.10.2020 12:49
Да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэннях у месцы ўтрымання затрыманых змешчаныя 434 чалавекі.
 , 26  2020
Марш пенсіянераў, 26 кастрычніка 2020 годуPAP/EPA/STR

26 кастрычніка на акцыях пратэсту затрыманы 581 чалавек (з іх у Мінску – 486). Да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэннях у месцы ўтрымання затрыманых змешчаныя 434 чалавекі, перадаюць naviny.by.

Як паведамляе прэс-служба МУС, «26 кастрычніка ў розных населеных пунктах краіны зафіксавана некалькі дзясяткаў ачагоў сацыяльна-палітычнай актыўнасці, у якіх прынялі ўдзел каля 3,6 тысячы чалавек. МУС прынятыя неабходныя меры па падтрыманню парадку і забеспячэнню грамадскай бяспекі іх правядзення».

Паводле звестак міліцэйскага ведамства, «у Мінску ў 14.00 на плошчы Незалежнасці разрозненыя групы грамадзян утварылі калону і прайшлі да плошчы Якуба Коласа. Асноўную масу ўдзельнікаў склалі пенсіянеры і студэнты ВНУ. У 17.00 пратэстоўцы разышліся».

«Увечары ў выніку масіраванага распаўсюджвання рознымі дэструктыўнымі телеграм-каналамі пратэстных заклікаў зафіксаваныя масавыя зборы і групавыя шэсці на цэнтральных вуліцах сталіцы агрэсіўна настроеных грамадзян. Імі прадпрымаліся шматлікія спробы блакавання руху транспарту, аказання непадпарадкавання і супраціву пры затрыманні», – гаворыцца ў паведамленні.

Паводле інфармацыі МУС, «мелі месца факты арганізацыі «ілжывай занятасці шляхоў» на ўчастках чыгункі, што пры пэўных умовах магло прывесці да надзвычайных сітуацыяў».

ав