Аляксандр Лукашэнка шмат чаго распавёў чыноўнікам 27 кастрычніка падчас пасяджэння па арганізацыі «Усебеларускага народнага сходу». А яшчэ згадаў, што адчувае, што яго прэзідэнцтва сканчаецца, перадае Тэлеграф.
Телеграм-канал «Пул першага» апублікаваў частка прамовы, дзе Лукашэнка кажа пра тое, што адчувае сябе ў канцы прэзідэнцкага жыцця. І таму зноў паабяцаў выканаць волю беларускага народа.
«Усё будзе так (і Канстытуцыя, і пытанні будуць вырашацца), як вырашыць толькі беларускі народ. Гэта не пустыя словы. Гэта мая клятва», – запэўніў чыноўнікаў Аляксандр Лукашэнка.
«Хочам, каб было, як да выбараў», – Лукашэнка расказаў пра мары, ураджай, тэрарызм і запатрабаваў звальняць пратэстуючых.
«Мы не будзем мышкаваннем займацца, не будзем ствараць нешта пад сябе. Як людзі вырашаць – так і будзе», – не пераставаў пераконваць ён чыноўнікаў, назваўшы «Усебеларускі народны сход» формай народнай творчасці.
ав