Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Гродзенскі марш у падтрымку «азотаўцаў» разагналі

31.10.2020 17:54
Колькасць затрыманых невядомая, міліцыя кажа пра адзінкавыя затрыманні.
  , 31  2020
Затрыманні ў Гродне, 31 кастрычніка 2020 года Фота: Радыё Свабода

Больш ста чалавек сабраліся 31 кастрычніка ў Гродне каля аўтавакзала. Людзі стаялі па абодва бакі вуліцы, без сцягоў і плакатаў.Міліцыянеры падыходзілі і папярэджвалі, што акцыя несанкцыянаваная.

У дварах групаваліся амапаўцы, каля аўтавакзала стаяў аўтазак і вадамёт. З аўтазака даносіліся песні «Алеся» і «Слухай бацьку».
Прастаяўшы прыкладна гадзіну, пратэстоўцы з абодвух бакоў вуліцы, выкрыкваючы лозунгі, рушылі ў бок Азоту.

Прайшоўшы трохі болей за сто метраў іх спынілі сілавікі ў чорным. Людзі спрабавалі ўцякаць у двары, але іх і там затрымлівалі.

Колькасць затрыманых невядомая, праўда, пазней «Інтэрфакс», спасылаючыся на прэс-службу УУС паведаміў, што затрыманні былі адзінкавыя.
Нагадаем, што 26 кастрычніка беларускія тэлеграм-каналы пачалі паведамляць аб забастоўцы на «Гродна Азот» і іншых прадпрыемствах. Канцэрн «Белнафтахім» паведамляе, што прадпрыемства працуе ў штатным рэжыме.

Алесь Завіноўскі