Рэжым Лукашэнкі працягвае ўзмацняць ціск на на незалежны СМІ. У падпісным каталогу «Белпошты» на першае паўгоддзе 2021 года адсутнічаюць выданні: «Белгазета», «Камсамолская праўда», «Народная воля» і «Свободные новості плюс».
Менавіта гэтыя газэты з канца жніўня не друкуе дзяржаўны Дом друку і не распаўсюджвае па падпісцы і ў раздроб «Белпошта» і «Белсаюздрук», якія таксама належаць дзяржаве. Галоўны рэдактар «Народнай волі» Іосіф Сярэдзіч не зважаючы на гэты факт настроены аптымістычна:
-Цягам трох месяцаў мы друкуем газету ў маскоўскай друкарні і яшчэ не сарвалі выпуск аніводнага нумару. Наадварот наклад газеты расце з кожным днём, а выдаецца яна коштам народа, за кошт тых ахвяраванняў нашых чытачоў. Газета распаўсюджваецца з дапамогай велізарнай арміі нашых валанцёраў па ўсёй краіне.Таму мы і не хвалюемся.
Буйныя недзяржаўныя выданні, у тым ліку «Народная воля» і «Наша ніва», ужо знікалі з каталогу «Белпошты» і сеткі распаўсюду ў 2006–2008 гадах.
БелаПан/эж