Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Суд адмовіў віцяблянам сустрэцца са сваім «дэпутатам»

01.11.2020 14:01
"Трэба не здавацца, трэба шукаць праўду і трэба ісці да канца заўсёды і не баяцца".
Sobór Uspieński w Witebsku
Sobór Uspieński w WitebskuWikiedia/CC/Борис Мавлютов

Віцебскі абласны суд адмовіў у правядзенні сходу па адкліканню дэпутаткі Таццяны Аўтуховай Нягледзячы на вынесенае вырашэнне, актывісты намераны ісці да канца

29 кастрычніка ў Віцебскім абласным судзе адбыўся разгляд скаргі грамадзянаў, якія дамагаюцца сустрэчы, каб адклікаць дэпутатку Палаты Прадстаўнікоў па Чкалаўскай акрузе №18 Таццяну Аўтухову. На паседжанне суда прыйшло каля 30 чалавек. Самой дэпутаткі ці яе прадстаўніка на паседжанні не было. Актывісты расказалі суду, што грамадзянам штучна ствараюць перашкоды, каб яны не змаглі сустрэцца са сваім дэпутатам.

- Калі мы абіраем дэпутата, чаму ён не робіць штогадовую справаздачу? Чаму ён пайшоў у адпачынак разам са сваім памочнікам? Усё што мы
хацелі правесці сход, выслухаць дэпутата. І калі ён будзе займаць тую ж пазіцыю, што і цяпер, хавацца, не адказваць ці адказваць не па істоце – значыць людзі маюць поўнае законнае права адклікаць такога дэпутата, нічога не парушаючы.

Пасля 20-хвіліннага перапынку суддзя Таццяна Дзегцярова вынесла вырашэнне – адмовіць у правядзенні сходу па адкліканні дэпутата Таццяны Аўтуховай і пакінуць пастанову раённага суда без змен. Нягледзячы на гэта актывісты заявілі, што будуць ісці да канца і абскардзяць гэтае вырашэнне:

- Трэба не здавацца, трэба шукаць праўду і трэба ісці да канца заўсёды і не баяцца.

Святаслаў Бруйко