Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі праходзяць Маршы супраць тэрору

01.11.2020 13:26
У Мінску сілавікі перакрылі праспект перад Нацыянальнай бібліятэкай і пачалі затрымліваць людзей.
Падчас суботніх пратэстаў у Мінскуфота: PAP/EPA/STR

Сёння ў Мінску і іншых гарадах Беларусі праходзяць Маршы супраць тэрору, прымеркаваныя да дня памінання продкаў Дзяды. У Мінску ўдзельнікі сабраліся каля станцыі метро «Парк Чалюскінцаў», каб накіравацца ва ўрочышча Курапаты – месца масавых расстрэлаў ахвяр сталінскіх рэпрэсіяў.

Насустрач удзельнікам маршу з боку метро «Усход» рухалася калона спецтэхнікі – вадамёты, грузавікі з салдатамі, мікрааўтобусы з сілавікамі, аўтазакі.

Сілавікі перакрылі праспект перад Нацыянальнай бібліятэкай і пачалі затрымліваць людзей, які ішлі насустрач асноўнай калоне.

БелаПАН/нг