Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дзень памяці завяршыўся новым тэрорам

01.11.2020 17:28
Лукашэнкаўскія сілавікі кінулі ўсе сілы на тое, каб не пусціць беларусаў у Курапаты.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STR Dostawca: PAP/EPA.

У Беларусі не сціхаюць пратэсты супраць рэжыму Лукашэнкі.

На 84 дзень асноўная акцыя прайшла ў Мінску. У беларускай сталіцы адбылося шэсце "Дзяды супраць тэрору” вуліцамі горада ва ўрочышча Курапаты, дзе прайшоў мітынг супраць тэрору, развязанага ўладай у дачыненні да народа. Людзі скандавалі «Не забудзем, не даруем», «Пайшоў прэч».

Людзі ішлі некалькімі калонамі. Час ад часу на хвасты калон нападала міліцыя ды ўнутраныя войскі. Былі затрыманні, распавядалі ўдзельнікі пратэсту.

Афіцыйна міліцыя паведаміла пра затрыманні некалькі чалавек. Пры гэтым людзі казалі пра стрэлы ў паветра, ужыванне шумавых гранат, жорсткія хапуны.

Людзям давялося прарывацца ў Курапаты праз заслоны міліцыі. Некалькім тысячам чалавек гэта ўдалося. Беларусы прынеслі ва ўрочышча кветкі, запалілі свечкі.

Праваабаронцы паведамілі пра тое, што затрымана ўжо больш за 130 чалавек. Інфармацыя пра затрыманні не поўная.

Меншыя акцыі салідарнасці адбыліся таксама ў іншых гарадах Беларусі.

юл