У панядзелак, у Свята памерлых, польскія дыпламаты з пасольства ў Мінску наведаюць польскія магілы. Яны запаляць свечкі на могілках, дзе пахаваныя польскія жаўнеры, члены Арміі Краёвай, удзельнікі польска-бальшавіцкай вайны і асобы, звязаныя з польскай гісторыяй.
Charge d'affaires пасольства ў Польшчы ў Мінску Марцін Вайцяхоўскі (Marcin Wojciechowski) паведаміў Польскаму радыё, што дыпламаты арганізуюць 4 маршруты па розных рэгіёнах Беларусі.
- Мы пастараемся, каб на кожнай польскай магіле была запаленая свечка, паявілася бела-чырвоная стужачка і вянок; каб магілы былі ўпарадкаваныя. Мы хочам, каб такім сімвалічным чынам польскія магілы не былі забытыя.
Дэлегацыя польскай амбасады наведае, сярод іншага, могілкі ў Нясвіжы, Клецку, Вілейцы і Алькавічах.
Учора польскія дыпламаты і члены Саюза палякаў у Беларусі ўсклалі кветкі на Кальварыйскіх могілках - найстарэйшых каталіцкіх могілках Мінска. Таксама былі запалены свечкі на каталіцкіх могілках у Гродзенскай вобласці і ў Брэсцкай вобласці, дзе пражывае вялікая частка польскай меншасці ў Беларусі.
уп/аз