Чарговыя работнікі далучаюцца да стачкі. 2 лістапада заявіў пра сваё рашэнне работнік «Гродна Азота» Уладзімір Жураўка, аператар дыстанцыйнага пульта кіравання на хімічным прадпрыемстве ў цэху "Аміяк -3". Жураўка запісаў відэазварот да сваіх калег на заводзе і да тых, хто застаецца з боку актуальных падзей у краіне.
- Гэта наша віна, гэта мы дапусцілі, што нашых дзяцей цяпер не пускаюць з Польшчы за грашыма і за цёплай вопраткай, што ў нас жалезная заслона. Аб нас выціраюць ногі. Закрываюць усе бізнесы, маленькія кафэ, кандытарскія, проста, па надуманых прычынах і мы ўсё гэта глытаем. Людзі пакутуюць, а мы ўсё гэта глытаем. (...)Немагчыма глядзець на тое, што вырабляюць з работнікамі культуры, з работнікамі медыцыны, што вырабляюць з нашымі легендамі спорту, і ўсім пляваць, усе ідуць усё роўна і працуюць.
Уладзімір Жураўка лічыць, што нельга апраўдвацца дзецьмі, ці бацькамі, і папярэджвае, што дзеці не будуць ім удзячныя за іх баязлівасць.
- Жаль, што насамрэч добрых, сумленных, смелых людзей аказалася не так многа, як мы верылі.
Уладзімір Жураўка аб'яўляе стачку, ведаючы, што будзе звольнены.
Адзначым, што працу спыніў таксама начальнік змены цэха «Oлеўма» «Гродна Азота» Дзяніс Мінаў. У заяве да генеральнага дырэктара завода, ён напісаў, што ня хоча больш сваёй працай фінансаваць злачынны рэжым. Такім чынам Мінаў акзаў салідарнасць з цэхамі Аміяк-3, Карбамід-4 і ўсімі, хто змагаецца супраць бязмежжа гвалту ў краіне.
яс