Беларуская Служба

Каталікі патрабуюць спыніць пераслед Тадэвуша Кандрусевіча

04.11.2020 09:00
31 жніўня Тадэвушу Кандрусевічу не дазволілі вярнуцца ў Беларусь з Польшчы.
Arcybiskup Tadeusz Kondrusiewicz
Arcybiskup Tadeusz KondrusiewiczPolskie Radio/Włodzimierz Pac

У інтэрнэце пачаўся збор подпісаў пад адкрытым лістом да ўладаў з патрабаваннем спыніць палітычны пераслед кіраўніка беларускага каталіцкага епіскапату. 

Ініцыятыва пачалася пасля чарговага абвінавачання ў адрас мітрапаліта Кандрусевіча з вуснаў Лукашэнкі аб тым, што арцыбіскуп паехаў у Польшчу, каб «атрымаць кансультацыі, як разбураць краіну».

У звароце каталікоў адзначаецца, што арцыбіскуп Кандрусевіч «заўсёды з'яўляўся ўзорам сапраўднага хрысціяніна і вучыў у духу Евангелля, ён ніколі не агітаваў ні за якія палітычныя сілы, ён заклікаў выключна да сумленнага жыцця ў праўдзе». Тым не менш, адзначылі яны, «ужо больш за два месяцы мітрапаліт Тадэвуш, зʼяўляючыся грамадзянінам Рэспублікі Беларусь, не можа патрапіць на сваю радзіму і бесперашкодна ажыццяўляць свае пастырскія функцыі».

ав