Супрацоўнікі РНПЦ «Маці і дзіця» падалі калектыўны зварот на імя дырэктара С. Васільева. Яны просяць працягнуць кантракт з анестэзіёлагам-рэаніматолагам Андрэем Вітушкам, паведамляе "Еўрарадыё".
У звароце, які публікуе ТГ-канал «Белыя халаты. Рэзерв», гаворыцца, што за час працы Вітушка «зарэкамендаваў сябе як лекар анэстэзіёлаг-рэанімтолаг з найвышэйшымі прафесійнымі навыкамі і ўменнямі. Асабістыя якасці Вітушкі Андрэя Мікалаевіча: гонар, годнасць, гуманізм, сумленнасць, адданасць прафесіі, – высока цэняцца ў калектыве».
Андрэй Вітушка – кандыдат медыцынскіх навук, доктар вышэйшай катэгорыі з амаль 20-гадовым стажам. 16 лістапада стала вядома, што кіраўніцтва РНПЦ «Маці і дзіця» не працягвае працоўны кантракт з ім. Прычынай гэтага стала грамадзянская пазіцыя лекара.
эж