Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

КДБ унёс Сцяпана Пуцілу і Рамана Пратасевіча ў спіс тэрарыстаў

19.11.2020 21:45
У спісе яны значацца адразу пасля некалькіх сотняў сірыйцаў, іракцаў і афганцаў.
Bloger NEXTA
Bloger NEXTAbelsat.eu

Нагадаем, што некалькі дзён таму Беларусь запатрабавала ад Польшчы выдачы блогераў для прыцягнення іх да крымінальнай адказнасці.

Сцяпан Пуціла запісаў тады відэазварот да беларускага Міністэрства замежных спраў.

- Перастаньце ганьбаваць сябе на ўвесь цывілізаваны свет, прызнаючыся, што 22 і 25-гадовыя рэдактары, заснавальнікі тэлеграм-каналаў кашмараць увесь ваш рэжым, які дынамічна развіваецца апошнія 26 гадоў, які атрымаў 80% галасоў падтрымкі на выбарах. Гэта проста смешна.

Варшава не адказала на ноту беларускага МЗС аб перадачы Пуцілы і Пратасевіча.

яс