Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Улады Мінска вызначылі 44 месцы ў горадзе, якія будуць кантралявацца сілавікамі

19.11.2020 22:40
Недзе ўзмоцненым кантролем збіраюцца ахапіць цэлыя мікрараёны, а дзе толькі канкрэтныя кропкі.
 2020
Мінск 2020screen TK tut.by

Улады Мінска  вызначылі 44 месцы ў горадзе, якія будуць кантралявацца сілавікамі. У спіс трапіла «плошча Перамен» на вуліцы Чарвякова, жыллёвыя комплексы «Каскад», «Маяк Мінска», «Мінск-Свет», Лебядзіны. Таксама ў спіс увайшлі цэлыя мікрараёны: Уручча (1-е і 5-е), Серабранка, Лошыца, Велазавод і інш.

Сярод інструментаў дадатковага кантролю — татальнае відэаназірання, маніторынг мясцовых чатаў і актыўнае патруляванне. Склаўшы спіс месцаў у горадзе мінскія чыноўнікі выканалі даручэнне Лукашэнкі навесці парадак у сталіцы.

Але чыноўнікі так спяшаліся, што не вельмі зразумела логіка, па якой складзены спіс кропак напружання.

Чамусьці большасць ненадзейных адрасоў прыходзіцца на рабочыя кварталы. Недзе ўзмоцненым кантролем збіраюцца ахапіць цэлыя мікрараёны, а дзе толькі канкрэтныя кропкі збору пратэстуючых, кшталту "зубра" ў Малінаўцы. Пры гэты вядомая на ўвесь свет метроПушкінская, дзе усе 100 дней горача, пад кантроль не патрапіла.

У народзе ўжо назвалі ўсё гэта спробай стварыць гета.

Спецыяльна для Беларускай службы Польскага  радыё Анатоль Шырвель, Мінск