Работнік «Гродна Азот» Андрэй Баканаўскас і супрацоўнік прадпрыемства «Хімвалакно» Арцём Валеры прыходзяць на рабочае месца, але не працуюць.
Хлопцы абодва напісалі афіцыйныя заявы і паведамілі адміністрацыям прадпрыемстваў, што афіцыйна далучаюцца да агульнанацыянальнага страйку.
Прычыны ў абодвух аднолькавыя – спыніць насілле над мірнымі пратэстоўцамі, правесці паўторныя выбары і пакараць вінаватых.
Апошняй кропляй стала забойства Рамана Бандарэнкі і разбурэнне ў мінулую нядзелю мемарыяла, які стварылі гродзенцы на месцы былой фары Вітаўта.
Як зазначыў Андрэй Баканаўскас, цяпрець стала невыносна.
«Глядзець, як людзей збіваюць, а мы проста будзем працаваць нібыта нічога не здарылася – я так не магу. Мяне мае бацькі так выхавалі, што я не магу быць абыякавым».
Абодва хлопцы спадзяюцца, што да забастоўкі будуць далучацца іншыя рабочыя. Многія ўжо настроены, але пакуль не рашаюцца.
Алесь Завіноўскі