Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Святлане Алексіевіч зрабілі аперацыю

20.11.2020 17:18
Нобелеўская лаўрэатка знаходзіцца па-за межамі Беларусі.
    (Morskie Oko)     (Mokotów)
У парку «Марское вока» (Morskie Oko) у варшаўскім мікрараёне Макотаў (Mokotów) у цэнтры сталіцы можна ўбачыць графіці са Святланай АлексіевічБеларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Амаль два месяцы нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч знаходзіцца па-за межамі Беларусі. Цяпер яна ў Берліне. Пісьменніца даўно пакутвала на запаленне тваравага нерву, і таму 17 лістапада ёй была зробленая другая аперацыя, паведамляе «Наша ніва» са спасылкай на «Народную волю».

Святлана Алексіевіч штодня піша і сустракаецца з журналістамі. А вось настроем пахваліцца не можа, вельмі перажывае драматычныя падзеі ў Беларусі. Лаўрэатка марыць вярнуцца на радзіму, як толькі дазволіць здароўе і не будзе непераадольных абставін.

вс