Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Краіны Балтыі пашырылі санкцыйны спіс лукашэнкаўскіх прыслужнікаў

21.11.2020 06:58
Тым часам сем краін далучыліся да санкцый, якія Еўрасаюз увёў супраць рэжыму Лукашэнкі.
  20
У пятніцу 20 лістапада ў Гаазе Святлана Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Нідэрландаў Стэфам БлокамPAP/EPA/LEX VAN LIESHOUT

Літва, Латвія і Эстонія пашырылі санкцыі супраць афіцыйных асоб рэжыму Лукашэнкі і ўнеслі ў «чорны спіс» міністраў інфармацыі, спорту ды сілавікоў. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічуc. Спіс дапоўніўся 28 прозвішчамі.

У «чорным спісе» краін Балтыі – больш за 150 чалавек, якім забаронены ўезд у балтыйскія дзяржавы. У сваю чаргу персанальныя санкцыі ЕС ахопліваюць 59 чалавек.

Тым часам сем краін далучыліся да санкцый, якія Еўрасаюз увёў супраць рэжыму Лукашэнкі. Пра гэта гаворыцца ў заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэпа Барэля. У ліку згаданых краін – Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія і Украіна.

вс