У Беларусі сёння чарговая акцыя пратэсту жанчын, якія падтрымліваюць апазіцыю ў барацьбе за сыход з пасады Аляксандра Лукашэнкі. Сённяшняя акцыя называецца «Партызанская субота».
Паводле інфармацыі арганізатараў, тыповай дэманстрацыі з шэсцем па вуліцах гораду не будзе.
Жанчыны павінны пратэставаць згодна «партызанскаму стылю», гэта значыць, збірацца ў невялікія групы і фармаваць ланцугі салідарнасці або пікетаваць і дэманстраваць пад бел-чырвона-белым сцягам. Калі пратэстуючых шмат, яны павінны паспрабаваць арганізаваць вулічную дэманстрацыю.
Арганізатары пратэсту праз тэлеграм-каналы заклікалі прыхільнікаў апазіцыі арганізаваць дэманстрацыі не толькі ў сталіцы, але і ў меншых гарадах. Дзякуючы гэтаму сілавікам цяжэй будзе справіцца з пратэстоўцамі.
Апазіцыя таксама абвясціла, што ў нядзелю, 22 лістапада, арганізуе чарговыя дэманстрацыі ў гарадах Беларусі. Яны атрымалі назоў «Партызанскіх маршаў супраць фашызму».
IAR/нг