Беларуская Служба

Ціханоўская запускае працэс прызнання ГУБАЗіК ды АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі

21.11.2020 11:00
На амністыю змогуць разлічваць толькі тыя сілавікі, якія пяройдуць на бок народа.
Міністр замежных спраў Нідэрландаў Стэф Блок і Святлана Ціханоўскаяфота: EPA/LEX VAN LIESHOUT

Святлана Ціханоўская запускае працэс прызнання Галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) ды АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі.

У рамках рабочага візіту ў Нідэрланды Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Стэфам Блокам. Яны абмеркавалі міжнародныя расследавання супраць злачынстваў рэжыму ў Беларусі і запуск працэсу прызнання сілавых структур АМАП і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі. Блок выказаў гатовасць дапамагчы ў гэтым кірунку.

Святлана Ціханоўская: «Раз ГУБАЗіК і АМАП ператварыліся ў злачынныя банды, мы пачынаем працэдуру прызнання гэтых арганізацый экстрэмісцкімі ці тэрарыстычнымі. Усе супрацоўнікі, якія ня звольняцца да заканчэння расследавання, будуць прызнаныя саўдзельнікамі і атрымаюць санкцыі і арышт маёмасці. На амністыю змогуць разлічваць толькі тыя сілавікі, якія пяройдуць на бок народа».

Тэлеграм-канал "Белыя халаты"