Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мінскія панадворкі масава выходзяць на «Марш супраць фашызму»

22.11.2020 11:56
Збіраюцца жыхары асобных панадворкаў і калонамі рухаюцца ў знакавае месца свайго раёну, каб потым злучыцца ў агульны марш.
      , 22  2020
Калона дэманстрантаў у адным з мінскіх раёнаў, 22 лістапада 2020 года Фота: Тэлеграм-канала "Рэальная Беларусь"

Сёння, у нядзелю 22 лістапада ў Беларусі 106 дзень запар працягваюцца масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў і міліцэйскага гвалту.

У Мінску нядзельная акцыя праходзіць у новым фармаце. Збіраюцца жыхары асобных панадворкаў і калонамі рухаюцца ў знакавае месца свайго раёну. Пазней будзе абвешчана кропка канцавога збору калонаў з усіх мінскіх раёнаў на «Марш супраць фашызму».

Беларуская сталіца традыцыйна па нядзелях перайшла ў рэжым частковага ваеннага становішча. Горад запоўнены спецыяльнай і ваеннай тэхнікай, вайсковымі ачэплены цэнтральныя плошчы, не працуюць 10 станцый метрапалітэну (у тым ліку ўся 3 лінія). Уздоўж праспекта Незалежнасці і ў цэнтры Мінску не спыняецца грамадскі транспарт. Не працуе мабільны інтэрнэт. Прыходзяць першыя паведамленні пра затрыманні мірных дэманстрантаў, у раёне станцыі метро «Каменная горка» супраць мінчукоў былі ўжытыя спецсродкі.

Напярэдадні чарговай нядзельнай акцыі да беларусаў звярнуўся член прэзідыуму каардынацыйнай рады Павел Латушка:

-Дарагія беларусы, мы ўжо вядомыя ўсяму свету, як нацыя з пагромным сэрцам і любоў да бліжняга. Абараняйце і беражыце сябе, сваю сям’ю сяброў і знаёмых. На жаль беларусам зноў трэба абараняць свае дамы ад фашызму, рабіць усё магчымае, каб спыніць генацыд. Мы не можам збочыць. Дзеля нашай будучыні і будучыні нашых дзяцей, наш шлях да свабоды – толькі наперад! (...)

Павел Латушка пералічыў фактары, рэалізуючы якія, перамога над рэжымам стане рэальнай:

1) персанальныя санкцыі да ўсіх вінаватых у рэпрэсіях;

2) эканамічны дэфолт-улада заганяе ў яму ўсю краіну з-за няздольнасці да разумнай эканамічнай палітыцы;

3) мірныя маршы моцных і смелых беларусаў.

эж