Цэнтр ізноў быў перагароджаны, з усіх бакоў аўтазакі і АМАП групкамі па некалькі чалавек на Савецкай.
На пешаходнай вуліцы Савецкай гулялі адзінкавыя пратэстоўцы, часам кучкамі. Іх можна было адрозніць па бел-чырвона-белых парасонах і вопратцы. Гулялі доўга, некаторыя нават выкрыквалі: «Жыве Беларусь!». За імі сачылі і хадзілі АМАПаўцы па некалькі чалавек.
У цэнтры побач з помнікам Сакалоўскага, на Кастрычніцкай і Віленскай вуліцах стаялі аўтазакі і міліцэйскія аўтобусы.
Выйшлі людзі гуляць і ў мікрараёнах горада. Яны збіраліся каля дарог на прыпынках з бел-чырвона-белымі сцягамі або хадзілі па сваім раёне маршам, рабілі фота, пасля разыходзіліся.
За імі назіралі сілавікі, на вуліцы Кляцкова дзяжурыў аўтазак. Праваабаронцы паведамілі аб адзінкавых затрыманнях у Гродне.
Алесь ЗАВІНОЎСКІ