Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Гродне падтрымалі новы фармат акцый

22.11.2020 16:33
Чарговы нядзельны марш у Гродне прайшоў цалкам нетрадыцыйна: невялікія кучкі людзей шпацыравалі па розных мікрараёнах горада.
22 ,
22 лістапада, Мінск PAP/EPA/STR

Цэнтр ізноў быў перагароджаны, з усіх бакоў аўтазакі і АМАП групкамі па некалькі чалавек на Савецкай.

На пешаходнай вуліцы Савецкай гулялі адзінкавыя пратэстоўцы, часам кучкамі. Іх можна было адрозніць па бел-чырвона-белых парасонах і вопратцы. Гулялі доўга, некаторыя нават выкрыквалі: «Жыве Беларусь!». За імі сачылі і хадзілі АМАПаўцы па некалькі чалавек.

У цэнтры побач з помнікам Сакалоўскага, на Кастрычніцкай і Віленскай вуліцах стаялі аўтазакі і міліцэйскія аўтобусы.

Выйшлі людзі гуляць і ў мікрараёнах горада. Яны збіраліся каля дарог на прыпынках з бел-чырвона-белымі сцягамі або хадзілі па сваім раёне маршам, рабілі фота, пасля разыходзіліся.

За імі назіралі сілавікі, на вуліцы Кляцкова дзяжурыў аўтазак. Праваабаронцы паведамілі аб адзінкавых затрыманнях у Гродне.

Алесь ЗАВІНОЎСКІ