Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Макей расказаў, чым збіраюцца адказаць на новыя санкцыі ўлады

23.11.2020 10:12
Макей сярод іншага адзначыў, што ён за перамены, але не рэвалюцыйным шляхам.
Уладзімір МакейАўтар: Nina Zambrano Díaz/Cancillería del Ecuador, CC BY-SA 2.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=33499427

Міністр замежных спраў Уладзімер Макей сказаў у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь-1», што беларускія ўлады гатовыя пашырыць чорны спіс еўрапейскіх палітыкаў, а таксама перагледзець супрацу ў розных сферах у адказ на санкцыі. Стэнаграму інтэрвʼю апублікавала МЗС, паведамляе Свабода.

З інтэрвʼю вынікае, што беларускія ўлады гатовыя пайсці на наступныя меры:

-Пашырыць персанальныя санкцыйныя спісы, у якія ўключаць прадстаўнікоў кіраўніцтва Еўрапейскага Звязу і шэрагу еўрапейскіх дзяржаў.

-Прыпыніць працу каардынацыйнай групы «Беларусь – ЕЗ», якая абмяркоўвала ўзаемадзеянне з Еўрапейскім Звязам, але ўжо некалькі гадоў не працавала.

-Перавесці экспарт з літоўскага порту ў расійскі.

-Перагледзець супрацу ў сферах атамнай энергетыкі; барацьбы з нелегальнай іміграцыяй, трансгранічнай злачыннасцю, кантрабандай наркотыкаў «і гэтак далей і да таго падобнае»; мытнай; гуманітарнай (датычна замежных праектаў і недзяржаўных арганізацый); адукацыйных праграм.

Ініцыяваць абмеркаванне праблем іншых дзяржаў на міжнародных пляцоўках.
Таксама ўлады ўжо спынілі дыялог у пытаннях правоў чалавека і панізілі ўзровень удзелу ва «Усходнім партнёрстве» да экспертнага.

Макей сярод іншага адзначыў, што ён за перамены, але не рэвалюцыйным шляхам.
«Рэвалюцыя прынясе толькі хаос і анархію. І гэты хаос і анархія пагубяць і дзяржаву, і грамадства. Нам давядзецца тады сапраўды пачынаць з нуля», – сказаў ён.

ав