Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Тысячы мінскіх пенсіянераў прарвалі ачапленне сілавікоў

23.11.2020 15:42
Удзельнікі шэсця абышлі ачапленне па вуліцы Янкі Купалы і паспрабавалі вярнуцца на праспект. 
   , 23  2020
«Марш Мудрасці» у Мінску, 23 лістапада 2020 годаPAP/EPA/STR

Пусты праспект і заблакаваныя вуліцы, закрыты выхад з метро «Плошча Леніна», сотні амапаўцаў у чорным — так выглядаў цэнтр Мінска ў панядзелак. Прычына ўсяго гэтага — штотыднёвы Марш пенсіянераў.

Удзельнікаў "Маршу мудрасці" на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Янкі Купалы сустрэў кардон амапаўцаў, каб не даць ім прайсці далей. Туды ж падагналі некалькі мікрааўтобусаў і аўтазак.

У маршы ўжо ўдзельнічаюць некалькі тысяч чалавек.

Удзельнікі шэсця абышлі ачапленне па вуліцы Янкі Купалы і паспрабавалі вярнуцца на праспект. Некаторыя пайшлі па перакрытай праезнай частцы. Паміж амапаўцамі і пенсіянерамі пачалася штурханіна.

Частцы шэсця ўдалося прарвацца праз ачапленне, але насупраць цырка на іх кінулі яшчэ амапаўцаў. 

nashaniva/euroradio/эж