Ініцыятарамі падрыхтоўкі да новага дыялогу выступілі актывісты, якім пасля выбараў удалося дамовіцца з уладамі і горад на два дні стаў свабодным.
Дзеля правядзення канкрэтнага новага дыялогу яны заняліся падрыхтоўкай і ладзяць мерапрыемства ў фармаце хакатону, калі ўдзельнікі змогуць аб’яднацца ў праекты і правесці мазгавы штурм. Абяцаюць, што абмеркаваны будуць нават самыя незвычайныя праекты і прапановы.
Сваю пазіцыю наконт гэтага выказаў кіраўнік гродзенскай арганізацыі БНФ Вадзім Саранчукоў.
Паводле яго, у сённяшняй сітуацыі альтэрнатывы перамовам няма, але такі праект павінен быць прыняты большасцю гродзенцаў.
«Для пачатку гэтых перамоваў адміністрацыя Лукашэнкі павінна пайсці на выкананне некаторых умоваў: выпусціць палітзняволеных і спыніць гвалт на вуліцах».
Нагадаем, што той дыялог, які ўдалося наладзіць у Гродне пасля выбараў, праз два дні быў сарваны ўладамі.
Алесь ЗАВІНОЎСКІ